viasna on patreon

Магілёўскі абласны суд не апраўдаў удзельніка Народнага сходу

2011 2011-12-06T12:38:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shancau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў

Кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў

6 снежня Магілёўскі абласны суд разгледзеў скаргу кіраўніка абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Шанцава. Палітык абскарджваў рашэнне Ленінскага раённага суду аб вынясенні яму штрафу ў памеры 1,4 мільёны рублёў за арганізацыю Народнага сходу ў Магілёве 8 кастрычніка.

Суддзя Навітанюк палічыў, што прысуд раённага суду законны і не мае падставаў для адмены яго рашэння.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што суд доўжыўся ўсяго 30 хвілін.

"Вырак абласнога суду чакаемы. Нават няма словаў яго каментаваць. Рашэнне ўжо было падрыхтавана загаддзя. У суддзе была толькі фармальная працэдура", - гаворыць праваабаронца.

Уладзімір Шанцаў мае намер надалей змагацца за адмену рашэння раённага суду:

"Буду скардзіцца ў вышэйстаячыя інстанцыі, бо не адчуваю сваёй віны. Я праводзіў Народны сход паводле Закона "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах", а пакаралі мяне за парушэнне Закону "Аб масавых мерапрыемствах". Самі міліцыянты спачатку гэта прызнавалі. Нават склалі адміністратыўны пратакол аб парушэнні Закона "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходаў", аднак потым справу перакваліфікавалі. Буду скардзіцца да самога камітэта ААН па правах чалавека. Гэта відавочнае парушэнне правоў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства