viasna on patreon

У Брэсце зноў абскарждваюць рашэнне пра забарону пікетаў

2011 2011-12-06T12:33:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chajkouski-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Чайкоўскі

Віктар Чайкоўскі

У Брэсцкі абласны суд накіравана скарга грамадскіх актывістаў, якія спрабуюць аспрэчыць адмову ўладаў абласнога цэнтру, якія не далі дазвол на правядзенне пікетаў у падтрымку патізняволеных.

Як паведаміў адзін з ініцыятараў правядзення забароненых акцый Віктар Чайкоўскі, нягледзячы на тое, што суд Ленінскага раёна Брэста іх скаргу на рашэнне мясцовага гарвыканкама адхіліў, ён і яго паплечнікі вырашылі звяртацца ў іншыя судовыя інстанцыі. “Мы не згодныя з тым, што гарадскія ўлады сістэматычна парушаюць заканадаўства і нашы канстытуцыйныя правы: а інакш нельга растлумачыць, чаму па надуманых прычынах забараняюцца пікеты ці нас адпраўляюць у рэзервацыю, якой з’яўляецца стадыён “Лакаматыў”, - кажа Віктар Чайкоўскі. – У той жа час сам гарвыканкам ладзіць масавыя мерапрыемствы у любы час і ў любым месцы, калі гэта зручна уладам”.

Сваёй скаргай у абласны суд грамадскія актывісты спрабуюць яшчэ раз звярнуць увагу грамадскасці на абаставіны шматлікіх забаронаў пікетаў у Брэсце і давесці жыхарам горада, што трэба адстойваць свае правы на выказванне думкі і правядзенне масавых мерапрыемстваў.             

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства