viasna on patreon

У Магілёве ў акцыі "Стоп-бензін" удзельнічаў адзін чалавек

2011 2011-12-06T12:26:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stop_benzin_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лагатып акцыі \

Лагатып акцыі \

ДАІ ўбачыла падазроную машыну, якая ехала з уключанай аварыйнай сігналізацыяй, і прыпыніла яе каля плошчы Леніна. На машыне была налепка "Мы супраць узвышэння коштаў на паліва". Кіроўца быў аштрафаваны. На яго адразу было складзена тры пратаколы: за адсутнасць тэхагляду, за бачныя змены на нумары і за нанясенне старонніх прадметаў на машыну.

Тым не менш, штраф на месцы быў выпісаны на суму 17 500 рублёў за адсутнасць тэхагляду. Разбіральніцтва па астатніх двух пратаколах кіроўцу чакае наперадзе.

Днямі ў сацыяльных сетках на старонках акцыі “Стоп-бензін у Магілёве” свой ўдзел у акцыі пацвердзілі 12 чалавек. Аднак, з'явіўся толькі адзін.

Трэба адзначыць, што 5 снежня ДАІ добра падрыхтавалася да акцыі і чакала яе ўдзельнікаў з шасці вечара да паловы на дзевятую. Два пасты ДАІ знаходзіліся па вуліцы Першамайскай, каля будынку гарвыканкама, два – насупраць будынку аблвыканкаму па праспекце Міру. Яшчэ некалькі ДАІшнікаў знаходзіліся на вуліцы Міронава. Некалькі машын ДАІ патрулявалі праспект Міру.

Нагадаем, што акцыя “Стоп-бензін” мусіла прайсці з нагоды таго, што кошты на паліва ўзняліся 3 снежня прыкладна на 10%. Гэта было адзінаццатае ад пачатку года падаражанне паліва, з улікам якога кошты выраслі амаль удвая.У мінулы раз акцыя “Стоп-бензін” у Магілёве налічвала чатыры аўтамабілі, пазамінулы - дванаццаць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства