viasna on patreon

Магілёў: падпалкоўнік Паркаў праявіў двайную некампетэнтнасць

2011 2011-12-05T17:27:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padpalkounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першы раз на старонках газеты “Веснік Магілёва” у №99 ад 30 лістапада у артыкуле “Массовые меропритяи: новые акценты в законе” ён адзначыў, што месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе два (насамрэч, яно толькі адно).  А калі ў наступным нумары ад 2 снежня выйшла ўдакладненне яго словаў, высветлілася, што ён недакладна назваў уласніка будынку і назву гэтага адзінага месца.

Паводле інфармацыі ў №100 гарвыканкамаўскай газеты, у матэрыяле папярэдняга нумару “Массовые меропритяи: новые акценты в законе”, у чатвёртай калонцы пачатак  абзаца неабходна чытаць так: “Спецыяльна вызначанае месца для правядзення падобнага кшталту мерапрыемстваў – каля палаца культуры завода штучнага валакна”.

“Калі ў №100 газеты “Веснік Магілёва” з’явілася ўдакладненне словаў падпалкоўніка Паркава, то мы звярнулі ўвагу на тое, што масавыя мерапрыемствы не праводзяцца на пляцоўцы каля палаца культуры завода штучнага валакна. Па-першае – гэты будынак ужо так не называецца і не мае ніякага дачынення да завода імя Куйбышава. Па-другое, гэта іншае месца, якое называецца “Стыдыён “Хімік” і размяшчаецца па вуліцы Чалюскінцаў, 64 В”, - каментуе Барыс Бухель.

На думку праваабаронцы, і выданне і падпалкоўнік Паркаў у дадзенай сітуацыі мусілі паводзіць сябе інакш:

“Газета дзіўна падала ўдакладенне - не папрасіла прабачэння ва ўведзеных у зман чытачоў. Сам жа міліцэйскі чыноўнік не сказаў, што памыліўся. У тэлефоннай размове ён спаслаўся на тое, што яго недакладна зразумеў журналіст, аднак калі б ён не назваў месцы правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе, журналіст бы пра гэта нічога не напісаў”.

Праваабаронца адзначае, што чыноўнікі такога высока ўзроўня ў вобласці не маюць права на такія памылкі, асабліва пасля першага пракола.

“З гэтай нагоды я збіраюся пісаць скаргі ў вышэйстаячыя і кантралюючыя інстанцыі. Лічу, што людзі павінны быць кампетэнтнымі і адказнымі і заглядваць у “святцы” перад тым, як даваць інтэрв’ю”, - гаворыць Барыс Бухель.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства