viasna on patreon

Лідэр вялейскай раённай суполкі БНФ аштрафаваны

2006 2006-07-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Вялейцы мясцовы суд разглядаў справу лідэра раённай суполкі Партыі БНФ Аляксея Сюдака. Той ад 15 ліпеня знаходзіўся ў міліцэйскім пастарунку пасьля затрыманьня падчас міліцэйскага рэйду.
Вось, як кажа пра сваё затрыманьне для Радыё Свабода сам Аляксей Сюдак: "У Вялейку прыехаў атрад спэцназу. На КаМАЗе  з кунгам, у які затрымліваюць людзей. Яны праводзілі рэйды. Са мной у КаМАЗе ехалі чалавек дваццаць-дваццаць пяць моладзі. Некаторыя непаўналетнія. Бралі хоць за што. Мне ў пратаколе напісалі, што лаяўся нецэнзурна, не рэагаваў на заўвагі мінакоў, спраўляў патрэбу ў грамадзкім месцы. Узялі яны мяне ў парку. Некаторых з тых, каго яны бралі, адразу адпусьцілі без пратаколаў. Некаторым напісалі пратаколы і, відаць, штрафы дадуць. Я напісаў у пратаколе, што ня згодны зь ім. І подпіс паставіў. Яны раззлаваліся  і за гэта затрымалі да сёньняшняга суду. Судзьдзя прызначыў мне адну базавую велічыню штрафу".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства