viasna on patreon

У Брэсце пачаў выдавацца праваабарончы бюлетэнь

2011 2011-12-02T17:43:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bresckaje_prava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтая ініцыятыва належыць мясцовым актывістам Беларускага Хельсінкскага камітэту. Распаўсюджваецца “Брэсцкае права” сярод сябраў грамадскіх арганізацый, палітычных партый і звычайных берасцейцаў, якія цікавяцца праваабарончай тэматыкай.

Галоўная ўвага ў бюлетэні засяроджана на фактах парушэнняў правоў чалавека – як на Берасцейшчыне, так і па ўсёй Беларусі. У першым нумары, у прыватнасці, змешчаны маніторынг такіх парушэнняў і падаюцца парады юрыстаў, як весці сябе ў падобных сітуацыях.

Асобнае месца у выданні займае інфармацыя пра крымінальную справу, распачатую беларускімім ўладамі супраць Алеся Бяляцкага. 

Як паведаміў рэгіянальны каардынатар БХК Ігар Маслоўскі, плануецца выдаваць бюлетэнь рэгулярна і рабіць акцэнт на парушэннях не толькі палітычных, але і сацаяльна-эканамічных і іншых правоў грамадзян. Таксама выдаўцы “Брэсцкага права” маюць намер пашырыць аўдыторыю, сярод якой будзе распаўсюджвацца бюлетэнь.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства