viasna on patreon

Суд над рэдактарам газеты “Крывінка” працягнецца 5 снежня

2011 2011-12-02T16:39:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stankevich.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Георгій Станкевіч

Георгій Станкевіч

Рэдактара і выдаўца Георгія Станкевіча судзяць за незаконны распаўсюд незарэгістраванага друкаванага выдання ў райцэнтры Бешанковічы.1 снежня ў Бешанковіцкім райсудзе пачаўся разгляд судовай справы, якую ініцыявалі, як высветлілася, дзве жыхаркі райцэнтру.

“Крывінка” – гэта самвыдатаўская газета накладам 290 асобнікаў, яна выдаецца не перыядычна, а толькі калі ў выдаўца ёсць на гэта грошы.

Рэдактар і выдавец Георгій Станкевіч выдае газету ўжо чатыры гады, скаргаў ад чытачоў ніколі не было. Але 5 лістапада супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго якраз пасля таго, як ён развёз газету па паштовых скрынях.

“У матэрыялах справы ёсць дзве заявы: дзве маладыя 25-гадовыя спадарыні-чыноўніцы напісалі, што не выпісваюць “Крывінку”, але знайшлі яе ў паштовых скрынях. Не выключаю, што нехта папрасіў іх напісаць такія заявы, бо скаргаў ад чытачоў на мяне яшчэ ніколі не было”, - распавёў Георгій Станкевіч.

Суддзя Вольга Белавус пагадзілася задаволіць хадайніцтва спадара Станкевіча наконт удзелу ў працэсе адваката, і перанясла паседжанне на 5 снежня. На суд выклічуць таксама аўтарак скаргі і супрацоўніка міліцыі, які складаў пратакол пра правапарушэнне.

У 2010 годзе Бешанковіцкі райсуд ужо штрафаваў спадара Станкевіча за нібыта незаконны распаўсюд газеты: паводле судовага рашэння, выдаваць саматугам газету можна, а вось распаўсюджваць – не. Тым разам выдаўцу давялося сплаціць 800 тысяч рублёў штрафу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства