viasna on patreon

Жорстка зьбіты актывіст «Плятформы»

2011 2011-11-30T08:53:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міліцыянты затрымалі актывіста «Плятформы» Юрыя Чыгілейчыка, якога пазьней бачылі жорстка зьбітага.

29 лістапада Юрыя Чыгілейчыка ў міліцыі Заводзкага раёну Менску бачыў Андрэй Бандарэнка, кіраўнік «Плятформы» — арганізацыі, якая займаецца абаронай правоў вязьняў.
«Шмат чаго бачыў у турме, але тое, што зрабілі зь Юрам, — гэта жах. У яго дрэнна працуе рука, твар апух і ўвесь у кровападцёках», — паведаміў Андрэй.
Як кажа Андрэй Бандарэнка, Юрыя Чыгілейчыка падазраюць у распаўсюдзе наркотыкаў, але ў «Плятформе» не выключаюць, што перасьлед зьвязаны зь ягонай дзейнасьцю па абароне правоў зьняволеных.
Паводле актывістаў «Плятформы», у міліцыі Заводзкага раёну Менску сказалі, што Юры Чыгілейчык «быў ужо зьбіты, калі яго даставілі з ізалятара часовага ўтрыманьня».
Гэта ня першы інцыдэнт з актывістамі «Плятформы», які праваабаронцы называюць ціскам і перасьледам. Улетку пасьля прэсавай канфэрэнцыі аб зьбіцьці вязьняў Глыбоцкай турмы быў затрыманы паводле падазрэньняў у злачынстве актывіст «Плятформы» Юры Лінга.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства