viasna on patreon

Скаргу Сяргея Трафімчыка пракуратура “адфутболіла”

2011 2011-11-29T13:03:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сяргей Трафімчык, грамадска-палітычны актывіст з Бярозаўкі Лідскага раёну, атрымаў адпіску на сваю скаргу, якую ён падаваў у абласную пракуратуру на дзеянні мастоўскай міліцыі. Пракуратура пераслала гэтую скаргу ў Гарадзенскае абласное упраўленне ўнутраных справаў. Адтуль Трафімчыку паведамляюць, што разгляд яго пытання падоўжаны да 7 снежня.

Нагадаем, што 7 кастрычніка рэгіянальны лідэр па надуманай падставе (нібыта крадзеж грошай у адной з вёсак Мастоўшчыны) быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ ў Мастах, куды ехаў да свайго сябра. Міліцыянты паводле санкцыі раённага пракурора (на якой, аднак, не было ні пячаткі, ні подпісу пракурора) правялі агляд машыны, з якой забралі на экспертызу нэтбук, стос газет “Новы час”, а таксама некаторыя рэкламныя матэрыялы іншых незалежных медый - Радыё Рацыя і Белсату. Машыну ў Трафімчыка таксама забралі, прычым на нявызначаны час і без усялякага тлумачэння прычынаў. А на наступны дзень, 8 кастрычніка (якраз у час Народнага сходу), актывіста апыталі ў мастоўскім РАУСе.

Сяргей Трафімчык такое зацягванне разгляду яго пытання лічыць абсалютна нематываваным. Яго абурае таксама той факт, што пракуратура адмовілася даць ацэнку незаконным дзеянням мастоўскай міліцыі і папросту “адфутболіла” скаргу, у якой былі пералічаны канкрэтныя парушэнні заканадаўства.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства