Баранавічы: пратакол за акцыю салідарнасці з палітвязнямі
https://spring96.org/be/news/47846
2011
2011-11-29T12:48:24+0300
2011-11-29T12:48:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/babiej_arciom.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
28 лістапада ў Баранавічах моладзевага актывіста Арцёма Бабея выклікалі ў
міліцыю. Пасля працяглай размовы з намеснікам начальніка грамадскай бяспекі і
прафілактыкі ГАУС маёрам Паўлам Кульгавікам на яго быў складзены пратакол аб
адміністратыўным правапарушэнні.
Арцём Бабей абвінавачваецца ў арганізацыі і правядзенні гучнай моладзевай акцыі
салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі, якая адбылася ў Баранавічах 24
кастрычніка. Тады актывісты з партрэтамі палітычных зняволенных Алеся
Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Андрэя Саннікава, Паўла Севярынца сабраліся на
прыступках кінатэатра “Кастрычнік” і пляскалі ў далоні.
Мерапрыемства цягнулася каля 10 хвілінаў, затрыманняў не было.