Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
Заява праваабаронцаў з нагоды магчымага смяротнага прысуду па справе красавіцкага тэракту ў Менску, а таксама найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы пераследу”.
“Падзеі тыдня” прысвечана прысуду праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які выклікаў абурэнне і моцную рэакцыю ў грамадзянскай супольнасці краіны і з боку міжнароднай супольнасці.
Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – былы палітвязень Віталь Мацукевіч. Фігурант справы “аб масавых беспарадках” распавядае, як ён пачуваўся ў наваполацкай калоніі, адной з найбольш жорсткіх па ўмовах утрымання сярод месцаў зняволення ў Беларусі.
У “Праваабарончым календары” – Міжнародны дзень “Гарады за жыццё – гарады супраць смяротнага пакарання”, што адзначаецца 30 лістапада.
У музычных паўзах – грузінская джаз-рок выканаўца Ніно Катамадзэ і гурт “Інсайт”. Дарэчы, кампазіцыя Ніно “Плач нябёсаў” гучыць у дакументальным фільме “Прычына смерці - прочырк”, створаным у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.