Хто “замовіў” сайт “Радыё Рацыя”?
https://spring96.org/be/news/47837
2011
2011-11-29T11:52:03+0300
2011-11-29T11:52:03+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/racia.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уначы 28 лістапада перастаў працаваць сайт “Радыё Рацыя” (new.racyja.com), а старонка сайту раптоўна пачала рассылаць вірусы-траяны. Адмыслоўцы лічаць, што гэта наймацнейшая кібер-атака на незалежны сайт за апошнія гады. Праблему спрабуюць вырашыць за бліжэйшы час.
Радыёстанцыя «Радыё Рацыя» вяшчае з горада Беласток (Польшча). Гэта першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM радыё. Кругласутачна вяшчае на хвалі 98,1 FM (Беласток, Гародня) і 99,2 FM (Берасце).