viasna on patreon

Акцыя праваабаронцаў з Лацінскай Амерыкі ў падтрымку Алеся Бяляцкага (ФОТА)

2011 2011-11-29T10:22:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/freeales-mexico.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 лістапада ў Мехіка, падчас прэзентацыі гадавой справаздачы Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, калегі Алеся Бяляцкага зрабілі адмысловы здымак у ягоную падтрымку, на якім бачна, што крэсла віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека пустуе. У прэзентацыі справаздачы Абсерваторыі прынялі ўдзел праваабаронцы з розных краінаў Лацінскай Амерыкі: Гватэмалы, Гандурасу, Мексікі, Калумбіі, Венесуэлы.

Лацінаамерыканскія праваабаронцы лічаць, што гэты здымак паслужыць для Алеся Бяляцкага “сімвалам падтрымкі і салідарнасьці ў гэты складаны час, а таксама надзеі на тое, што справядлівасьць будзе адноўленая, і ён хутка будзе на свабодзе”.

Трэба адзначыць, што акцыю з пустым крэслам Алеся Бяляцкага яго калегі па дзейнасьці ў FIDH ладзяць у кожнай краіне, дзе праводзяць прэзентацыю гадавой справаздачы Абсерваторыі па сітуацыі з правамі чалавека і працы праваабаронцаў ва ўсім сьвеце. 

Так, крэсла з майкай “Свабоду Алесю Бяляцкаму” і здымкам сімвалізавалі прысутнасьць зьняволенага праваабаронцы падчас прэс-канферэнцыі 15 лістапада ў сталіцы Фінляндыі горадзе Хельсінкі:

А 2 лістапада месца Алеся Бяляцкага пуставала падчас прэс-канферэнцыі ў сталіцы заходнеафрыканскай краіны Сенегал Дакары:

Раней мы распавядалі пра правядзенне гэтай акцыі салідарнасці праваабаронцаў у Нью-Йорку.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства