Заява Абсерваторыі адносна затрымання праваабаронцы Андрэя Палуды
https://spring96.org/be/news/47818
2011
2011-11-28T16:49:05+0300
2011-11-28T16:49:05+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў распаўсюдзіла тэрміновую заяву адносна затрымання 22 лістапада беларускімі памежнымі службамі праваабаронцы Андрэя Палуды, падчас якога былі канфіскаваны дзесяць асобнікаў сумеснага выдання ПЦ “Вясна” і БХК “Прэзідэнцкія выбары 2010: Вынікі незалежнага назірання”.
Абсерваторыя асуджае канфіскацыю як “яшчэ адно парушэнне свабоды выказвання думак і пагрозу пераследу любога незалежнага меркавання ў кантэксце гвалтоўных рэпрэсіяў у Беларусі”.
У сваім Звароце, адрасаваным беларускім уладам, Абсерваторыя заклікае “забяспечыць фізічную і псіхічную недатыкальнасць сп. Андрэя Палуды”, а таксама “спыніць усе віды пераследу – у тым ліку на судовым узроўні – супраць усіх беларускіх праваабаронцаў”.