viasna on patreon

Начальнік СІЗА адказаў на скаргу Зміцера Дашкевіча

2011 2011-11-28T13:57:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkievich_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Начальнік віцебскага СІЗА-2 пісьмова адказаў на скаргу палітвязня Зміцера Дашкевіча.  У сваім адказе ён паведаміў, што 45 лістоў, якія адсылаў Зміцер Дашкевіч розным адрасатам, зафіксаваныя ў адпаведных журналах турмы і ў свой час былі дасланыя. Пра адказ начальніка СІЗА-2 Зміцер Дашкевіч распавёў у сваім лісце з глыбоцкай папраўчай калоніі № 13 да бялыніцкага журналіста Барыса Вырвіча, з якім ён знаходзіцца ў сталай перапісцы. Між тым, ніводны напісаны Зміцерам у віцебскім СІЗА-2 ліст да адрасатаў так і не дайшоў.

У прыватнасці, Зміцер Дашкевіч з гумарам піша: “З СІЗА-2 мне адказаў начальнік. Як на дзіва, мае 45 лістоў зафіксаваныя ў адпаведных журналах турмы і ў свой час былі дасланыя. Во так выходзіць :). Застаецца толькі Віцебскі паштамт :)”.

Таксама Зміцер Дашкевіч адзначае ў сваім лісце, што на датэрміновае вызваленне палітвязняў у яго спадзяванняў няма:

“Ці будуць тут каго вызваляць, я ўжо і не думаю. Нейкі працэс страннаваты, так бы мовіць. Мы ж у прынцыпе ведалі, на што ішлі, і ад самага пачатку ні на якія вызваленні не разлічвалі. Колькі дзеля бацькаўшчыны трэба, столькі і адсядзім!:)”

Барыс Вырвіч адзначае, што ліст Дашкевіча пакідае добрае ўражанне, ён даволі аптымістычны. “Я вельмі рады, што выпрабаванні не зламілі Зміцера і ён па-ранейшаму захоўвае аптымізм, - кажа журналіст. – Магу адзначыць, што ў параўнанні з мінулымі атрыманымі мной ад яго лістамі настрой у Зміцера зараз палепшыўся, і наогул ён трымаецца вельмі мужна”.

Ліст Зм.Дашкевіча да Б.Вырвіча

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства