viasna on patreon

Бюро ПАРЭ: Менск павярнуўся сьпінай да Эўропы і яе каштоўнасьцяў

2011 2011-11-25T12:35:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Бюро Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы на сваёй сустрэчы ў Эдынбургу 24 лістапада выказала глыбокую занепакоенасьць суровым прысудам праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ПАРЭ.

Бюро лічыць, што справа Бяляцкага і вынесены яму прысуд зьяўляюцца палітычна матываванымі і што ціск уладаў РБ на актывістаў апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і праваабаронцаў ды незалежныя СМІ працягваецца.

«Падобныя дзеяньні непрымальныя і нецярпімыя, яны пацьвярджаюць, што ўлады ў Менску павярнуліся сьпінай да Эўропы і яе каштоўнасьцяў», – гаворыцца ў  заяве Бюро ПАРЭ.

Бюро патрабуе ад уладаў Беларусі неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў, у тым ліку Бяляцкага, а таксама гарантаванага выкананьня іх правоў і палітычных свабодаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства