Грамадскага актывіста Рыгора Грыка выклікаюць у пракуратуру
https://spring96.org/be/news/47703
2011
2011-11-25T11:41:51+0300
2011-11-25T11:41:51+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/gruk-baran.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык 24 лістапада атрымаў позву, у якой паведамляецца, што яго ўжо другі раз запрашаюць для размовы ў гарадскую пракуратуру адносна яго ўдзелу ў мясцовым сходзе 8 кастрычніка.
- На мяне ў гарадской міліцыі ўжо склалі адзін пратакол апытання, праўда, з вялікімі парушэннямі. Я ўласнаручна адзначыў, што лісты не былі пранумараваны, што мне не патлумачылі мае правы, што пратакол напісаны так незразумела, што там нічога немагчыма прачытаць. Думаю, што міліцыя хоча скласці на мяне пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, а пракуратура робіць выгляд, што ажыццяўляе нагляд за выкананнем законаў, - патлумачыў Рыгор Грык.