viasna on patreon

"Грамадзянская супольнасць Беларусі атрымала сёння моцны ўдар"

2011 2011-11-24T22:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/civil-rights-defenders-logo-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзянская супольнасць Беларусі атрымала сёння моцны ўдар. Алесь Бяляцкі, старшыня ПЦ "Вясна", асуджаны "за ўхіленне ад выплаты падаткаў" да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

"Прысуд абсалютна непрымальны. Правячы сённяшні рэжым падарваў павагу правоў чалавека ў краіне яшчэ больш. Гэта з'яўляецца відавочным папярэджаннем для ўсёй грамадзянскай супольнасці, у якім Алесь Бяляцкі з'яўляецца цэнтральнай фігурай. Прысуд напрамую звязаны з дзейнасцю Алеся Бяляцкага і ПЦ "Вясна" ў галіне правоў чалавека ў Беларусі", сказала Мары Мэнсан, прадстаўніца арганізацыі Civil Rights Defenders.

Суд над Алесем Бяляцкім пачаўся 2 лістапада, нягледзячы на ​​міжнародныя пратэсты і патрабаванні яго вызвалення. Бяляцкі быў арыштаваны пасля таго, як Літва і Польшча апублікавалі інфармацыю аб яго банкаўскіх рахунках па запыце беларускіх уладаў. Абвінаваўчае заключэнне было заснавана на гэтай інфармацыі. З перыяду, калі "Вясне" было адмоўлена ў рэгістрацыі і легальнай дзейнасці ў Беларусі, арганізацыя была вымушаная адкрыць прыватныя банкаўскія рахункі за мяжой.

Прысуд будзе абскарджаны. "Вясна" правядзе прэс-канферэнцыю ў 14 гадзінаў па мясцовым часе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства