Ежы Бузэк: Вызваліце Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў!
«Я асуджаю прысуд 4,5
гадоў зьняволеньня Алесю Бяляцкаму. Эўрапарлямэнт моцна занепакоены
несправядлівым перасьледам і зьняволеньнем Алеся Бяляцкага за меркаванае
пазьбяганьне выплаты падаткаў,» – заявіў сёньня старшыня Эўрапарлямэнту Ежы
Бузэк.
«Эўрапарлямэнт лічыць абвінавачаньні Алеся Бяляцкага ў гэтым працэсе палітычна
матываванымі і неабгрунтаванымі.
Пад кіраўніцтвам спадара Бяляцкага цэнтар «Вясна», стваральнікам якога ён
зьяўляецца, даваў абарону і дапамагаў сотням ахвяраў рэпрэсій у Беларусі. Я
выказваю пашану працы гэтага цэнтру.
Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага,
а таксама неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных вязьняў, якія усё
яшчэ знаходзяцца ў турме, ды скасаваць усе абвінавачаньні супраць іх.
Эўрапарлямэнт заўсёды стаіць на баку беларускага народу» – сказаў Ежы Бузэк у
заяве з нагоды турэмнага прысуду Алесю Бяляцкаму.