Кампанію шальмавання Алеся Бяляцкага працягваюць “раёнкі” Гродзеншчыны
https://spring96.org/be/news/47619
2011
2011-11-23T16:02:47+0300
2011-11-23T16:02:47+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/slonim-bial-paklep.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У сярэдзіне лістапада зэльвенская раённая газета “Праца” (рэдактар Клаўдзія Крэчка) і “Свіслацкая газета” (рэдактар Ядвіга Курыла) далучылася да кампаніі шальмавання кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнта FIDН Алеся Бяляцкага і апублікавалі заказны пасквіль пад агульным загалоўкам “Как “правозащитник” Беляцкий устроил себе красивую жизнь”. Каментаваць публікацыі ў рэдакцыях гэтых газет адмовіліся.
Нагадаем, што суд над вядомым праваабаронцам яшчэ працягваецца, але, здаецца, у зэльвенскай і свіслацкай “раёнках” пра такое паняцце, як «прэзумпцыя невінаватасці» чуць не хочуць.