viasna on patreon

«Крупскi веснiк»: абвяржэнне ненапісанага

2011 2011-11-23T15:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сайт газеты Крупскага райвыканкаму “Крупскi веснiк” паспяшаўся перадрукаваць абвяржэнне УУС Мінаблвыканкама з нагоды падзей у Крупках, але ні радка не прысвяціў міліцэйскай «зачыстцы».

Даволі дзіўную для дзесяцітысячнага раённага цэнтра, дзе «ўсе адзін аднаго ведаюць», пазіцыю заняла мясцовая Выканкамаўская газета. Да ўчорашняга дня на яе сайце  ніякай інфармацыі з нагоды затрыманняў дзесяткаў крупчан і судоў над імі не было. І раптам - перадрукоўка з БЕЛТА «УУС Мінаблвыканкама абвяргае інфармацыю пра незаконныя затрыманні грамадзян у Крупках»!

Для мясцовай газеты значна лагічней было б для пачатку ўвесці чытачоў у курс справы, тым больш, што дзяржжурналістам здабыць інфармацыю значна прасцей, чым абвінавачаным у «нахабнай хлусні» журналістам незалежным. Мабыць, дакапацца да праўды супрацоўнікам «раёнкі» няма калі - трэба пісаць пра поспехі і стабільна-квітнеючую абстаноўку ў раёне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства