viasna on patreon

Кэтрын Эштан і Штэфан Фюле заклікалі неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага

2011 2011-11-23T12:52:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ashton_fule.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
 Кэтрын Эштан і  Штэфана Фюле

Кэтрын Эштан і Штэфана Фюле

Сумесная заява Высокага прадстаўніка ЕС Кэтрын Эштан і Камісара Штэфана Фюле пра суд над праваабаронцам Алесем Бяляцкім.

Кэтрын Эштан, Высокі прадстаўнік Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і Віцэ-прэзідэнт Камісіі, і Штэфан Фюле, Камісар ЕС па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы суседства, выступілі сёння з наступнай заявай:

«Мы сур’ёзна занепакоеныя затрыманнем і судовым пераследам міжнародна вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага за меркаванае ўхіленне ад выплаты падаткаў.

Мы лічым абвінавачанні, па якіх зараз судзяць Алеся Бяляцкага, палітычна матываванай падставай перашкодзіць яго важнай працы па падтрымцы ахвяраў рэпрэсій. Па сутнасці, судовы працэс, што зараз ідзе, — гэта надзвычай прыметная і сімвалічная праява падаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19-га снежня 2010 года.

Мы заклікаем Беларусь неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага і зняць абвінавачанні, высунутыя супраць яго і яго намесніка Валянціна Стэфановіча».

Сёння пракурор папрасіў пакараць Алеся Бяляцкага 5 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства