viasna on patreon

Суд Маскоўскага раёна Мінску пакараў Крысьціну Шацікаву і Гарачка Натальлю штрафам у памеры 2 базавых велічыняў, абвінаваціўшы па арт. 156 КаАП

2006 2006-07-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 ліпеня суд Маскоўскага раёну разгледзеў адміністратыўныя справы па арт. 156 КаАП, заведзеныя на Крысьціну Шацікаву і Гарачку Натальлю, якая заяўлена сьведкам на працэсе над Аляксандрам Казуліным, і вынес пакараньне ў выглядзе штрафу ў памеры дзьвюх базавых велічыняў кажнай.
Актывістак заводзілі ў будынак суду з чорнага ўваходу, каб ніхто не бачыў, бо ў гэты час шмат народу стаяла каля галоўнага ўваходу ў чаканьні пачатку другога судовага паседжаньня па справе Аляксандра Казуліна. Хадайніцтва Крысьціна Шацікавай аб тым, каб разгляд справы зрабілі адкрытым і запрасілі знаёмых актывісткі, якія знаходзіліся побач, судзьдзя адхіліла. Пратакол аб затрыманьні складаў міліцыянт Лаўранковіч, сьведкамі на судзе выступалі міліцыянты Левановіч і Голяс, апошні нават не прысутнічаў пры затрыманьні.
Пасьля завяршэньня паседжаньня жанчын адвезьлі ў Маскоўскі РАУС і, не патлумачыўшы прычын, сказалі, што да вечара яны будуць знаходзіцца там. На думку Крысьціны Шацікавай, гэта чарговая спроба затрымаць сьведку па справе былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Такім чынам, Гарачка Натальля да гэтага часу знаходзіцца ў аддзяленьні Маскоўскага РАУС. Сама ж Крысьціна пасьля скаргаў на кепскае самаадчуваньне была дастаўленая ў 1-ую клініку, а адтуль па настойваньню лекара адпушчаная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства