viasna on patreon

Суд загадаў міліцыянтам дапрацаваць пратакол, складзены на Паўла Кур’яновіча

2011 2011-11-18T15:55:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurjanovich_p.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота svaboda.org

фота svaboda.org

У судзе Кастрычніка раёну пачаўся суд па абвінавачаньні Паўла Кур’яновіча ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП РБ). Суддзя Сяргей Герасімовіч запатрабаваў у міліцыянтаў дапрацаваць адміністратыўны пратакол.

Нагадаем, што Паўлу Кур’яновічу па пошце прыйшла копія пратаколу аб адміністратыўным правапарушэньні, складзенага без ягонай прысутнасьці за ўдзел у акцыі, да якой ён ня меў ніякага дачыненьня.

У пратаколеПаўла Кур’яновіча звінавацілі ва ўдзеле ў акцыі 26 кастрычніка, калі актывісты стаялі з партрэтамі палітвязняў у вагонах метро і ля будынку чыгуначнага вакзалу ў Менску. За тую акцыю актывістка Юлія Сцяпанава была аштрафаваная на 30 базавых велічыняў, Міхаіл Ермалюк арыштаваны на 5 сутак, а Вольга Бандарэнка адбыла арышт даўжынёй 10 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства