viasna on patreon

Салігорская раёнка выканала замову па шальмаванні Алеся Бяляцкага

2011 2011-11-18T10:40:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі падчас суду

Алесь Бяляцкі падчас суду

Артыкул з эпатажнай назвай “Таямніцы палітбізнэсу”, які ў за апошнія два тыдні абляцеў дзяржаўныя выданні ўсіх узроўняў, з’явіўся і ў свежым нумары мясцовай выканкамаўскай газеты “Шахцёр” ад 17 лістапада, а таксама на сайце выдання.

Сам артыкул абсалютна нічым не адрозьніваецца ад змешчанага на сайце дзяржаўнай інфармацыйнай агенцыі “БелТА” 2 лістапада. Ананімны аўтар пад псеўданімам Дзяніса Паляванава яшчэ да выраку суда прызнае кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага вінаватым у фінансавых махінацыях ды параўноўвае яго з нямецкімі прастытуткамі. Зрэшты, цытваць прапагандысцкія клічшэ гэтага фэнтэзійнага твору бессэнсоўна. За апошнія сямнаццаць год ў дзяржаўнай прэсе іх было багата прысвечана айчынным грамадскім ды палітычным дзеячам.

Шальмавання Алеся Бяляцкага ў іншых салігорскіх СМІ кантраляваных дзяржавай на дадзены момант заўважана аднак не было. Гэткая акалічнасць яшчэ раз пацвярджае высновы мясцовых праваабаронцаў аб газеце “Шахцёр” як асноўным рупары дзяржаўнай прапаганды ў рэгіёне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства