viasna on patreon

З Беларусі дэпартавана яшчэ адна грамадзянка Польшчы

2011 2011-11-17T11:35:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/granica.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Размова ідзе пра Кінгу Ксёнжэк, якая з’яўляецца кансультантам няўрадавай польскай арганізацыі “Fundacja Institutum Orientalium” і апошнім часам працавала ў нашай краіне ў рамках праекту “Прадпрымальніцтва па-беларускі”.  Згаданы праект прадугледжваў, у прыватнасці, стажыроўкі айчынных прадпрымальнікаў у Польшчы.

Пра дэпартацыю паведаміла мясцовым журналістам сама Ксёнжэк, па словах якой, яна даведалася пра гэта, калі з’язджала з Беларусі праз чыгуначны ваказал ў Брэсце. Падчас кантролю на мяжы беларускія памежнікі распавялі, што ёй забаронены ўезд у Беларусь і паставілі ў пашпарце адпаведны штамп. Прычыны такіх дзеянняў памежнікі не патлумачылі.

У Брэсцкай памежнай групе факт дэпартацыі Кінгі Ксёнжэк не падцвердзілі, паведаміўшы толькі, што яна знаходзілася ў Беларусі каля месяца і пакінула краіну 15 лістапада. 

Нагадаем, што на гэтым тыдні забарона на ўезд у Беларусь пачала дзейнічаць у адносінах да яшчэ адной супрацоўніцы польскай арганізацыі “Fundacja Institutum Orientalium” - Магдалены Каліноўскай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства