У Салігорску патрабуюць вызвалення Алеся Бяляцкага (фота)
https://spring96.org/be/news/47427
2011
2011-11-15T16:30:54+0300
2011-11-15T16:30:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-bial-1.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскасць Салігорску інфармуе жыхароў гораду аб сітуацыі
вакол старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся
Бяляцкага.
Адпаведныя інфармацыйныя плакаты ў апошнія дні пачалі з’яўляцца на цэнтральных
вуліцах гораду. Па словах грамадскіх актывістаў Салігорску, аб крымінальнай
справе супраць Алеся Бяляцкага багата інфармацыі ў інтэрнэце, але ж яшчэ далёка
не ўсе жыхары сталіцы шахтароў маюць да яго доступ. З гэтай прычыны было
вырашана правесці вулічную ўлёткавую кампанію.
Па інфармацыі мясцовых праваабаронцаў, акцыя прайшла без затрыманняў.