У Мядзелі быў затрыманы актывіст АГП Андрэй Абалевіч
https://spring96.org/be/news/4735
2006
2006-07-04T10:00:00+0300
2006-07-04T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
3 ліпеня падчас афіцыйнага мітынгу з нагоды сьвяткаваньня афіцыйнага Дня Незалежнасьці ў Мядзелі актывіст раздаваў улёткі з прапановай зьвяртацца да яго і ягоных калегаў з апазыцыі дзеля разьвязаньня набалелых праблемаў.
Акцыя, што дапамагае людзям вырашыць іхныя жыцьцёвыя праблемы, называецца "Мы разам". Андрэй Абалевіч пасьпеў раздаць некалькі соцень такіх улётак, пасьля чаго яго затрымалі міліцыянты і даставілі ў Мядзельскі раённы аддзел міліцыі. Міліцыянты доўга не маглі знайсьці артыкулу Адміністратыўнага кодэксу, які нібыта парушыў спадар Абалевіч. Як вынік, з апазыцыйнага актывіста ўзялі пісьмовае тлумачэньне і адпусьцілі, паведаміла Радыё Свабода.