Акцыя салідарнасьці з Алесем Бяляцкім у Оршы
https://spring96.org/be/news/47230
2011
2011-11-09T17:33:48+0300
2011-11-09T17:33:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/orsha1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» у Воршы правялі акцыю салідарнасці
з вядомым беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім, якія знаходзяцца цяпер за кратамі.
9 лістапада плакаты з надпісам «Свабоду Алесю Бяляцкаму» былі вывешаныя на
рэкламных тумбах ў цэнтры горада. Па словах актывісткі «Гавары праўду» Ганны Чумаевай,
яна і яе калегі, хацелі тым самым прыцягнуць увагу жыхароў горада да праблемы палітычных
зняволеных у Беларусі.