Міхалевіч атрымаў канадскую праваабарончую прэмію
Алесь Міхалевіч, дэмакратычны кандыдат на мінулагодніх прэзідэнцкіх выбарах, як першы еўрапеец стаў лаўрэатам прэміі імя Джона Хамфрэя, аўтара першага праекта Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Як гаворыцца ў заяве Міжнароднага цэнтра па правах чалавека і развіцця дэмакратыі, Міхалевіч узнагароджаны «ў знак прызнання яго мужнасці, агучання фактаў катавання ў турме ды змагання за правы чалавека ў складаных палітычных умовах». Па словах Алеся Міхалевіча, вельмі важна, што такім чынам Канада падтрымала Беларусь – апошнюю дыктатуру ў Еўропе:
- Гэта вельмі важная ўзнагарода. Перш за ўсё таму, што гэта ўзнагарода ад Канады, якая да гэтага часу ў нашым рэгіёне, не была на столькі заангажаваная. Да таго ж я першы еўрапеец, які за 20 гадоў існавання гэтай узнагароды яе атрымаўю і гэта паказвае важнасць Усходняй Еўропы і паказвае важнасць Беларусі, як апошняй дыктатуры ў Еўропе.
Пераможца Прэміі свабоды імя Джона Хамфрэя атрымае 25 тыс. даляраў, а таксама адправіцца ў тур па канадскіх гарадах, у час якога распавядзе пра сітуацыю ў Беларусі ды парушэнні правоў чалавека ў краіне.