У Дзяржынску двух актывістаў аштрафавалі за пікет
https://spring96.org/be/news/47204
2011
2011-11-09T12:31:55+0300
2011-11-09T12:31:55+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/akcia-mensk-metro.pg.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістаў Аляксандра Тарнагурскага і Яўгена Сьцепаненку асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце 29 кастрычніка ў Дзяржынску. Суддзя Раман Крыловіч прызнаў хлопцаў вінаватым па арт. 23.34. КаАП РБ (Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання).
Абодвум акытвістам прысудзілі штрафы. Яген Сьцепаненка атрымаў штраф у памеры 5 базвых велічыняў, Аляксандр Тарнагурскі – у памеры 20 базавых велічыняў.