Павел Севярынец застаецца на “хіміі”
https://spring96.org/be/news/47178
2011
2011-11-08T17:59:01+0300
2011-11-08T17:59:01+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасля адмовы Паўла Севярынца падпісаць прашэнне аб
памілаванні кіраўніцтва спецкамендатуры № 7 у в. Купліна дало Севярынцу падпісаць
паперу, дзе сказана, што да Паўла Севярынца вырашана не прымяняць 91 артыкул,
гэта значыць, не змяняць меру адбыцця пакарання (з адбыцця пакарання ў
папраўчай установе адкрытага тыпу на «хатнюю хімію»)
Па словах Паўла Севярынца, на змяненне меры адбыцця пакарання патрэбна прайсці
шкалу градацый: цвёрда стаў на шлях выпраўлення і даказаў, што цвёрда стаў на
шлях выпраўлення.
Як сказаў ідэолаг камендатуры, калі Павел не прызнаў сваёй віны, то не даказаў, што цвёрда стаў на шлях выпраўлення.