Суд над Віктарам Мезяком перанесены на 11 лістапада
Сёння, 8 лістапада, у Баранавіцкім раённым (гарадскім) судзе пачаўся судовы разгляд адміністрацыйнай справы старшыні аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага Народнага схода Віктарам Мезяком. Яшчэ 11 кастрычніка на яго супрацоўнікі ГАУС склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.34 КаАП за сход 8 кастрычніка.
Віктар Мезяк не прызнае сябе вінаватым. Пасля заслухоўвання сведкі Віктара Карлінскага і прадстаўнікоў грамадскага актывіста -- дэпутата Аляксандра Галькевіча, Віктара Сырыцы і Сяргея Гоўшы -- суддзя Станіслаў Півавараў вырашыў перанесці разгляд справы Віктара Мезяка на 11 лістапада. Дзеля аб’ектыўнага разбіральніцтва суддзя паабяцаў выклікаць у суд прадстаўніка гарвыканкама і супрацоўнікаў міліцыі.
На фота: Мезяк Віктар перад будынкам гарадскога суда.