viasna on patreon

Віцебскія інваліды скардзяцца на парушэнне іх правоў

2011 2011-11-08T15:03:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Віцебскі абласны Савет дэпутатаў зацвердзіў Комплексную праграму развіцця сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на 2011-2015 гады, згодна з якой немалыя сродкі прызначаліся на патрэбы інвалідаў. Аднак абласной арганізацыі “Беларускага таварыства інвалідаў” прапанвалі  знайсці ўласныя сродкі для рэалізацыі сваіх пажаданняў.

Міхаіл Каралюн, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускага таварыства інвалідаў», звярнуўся на сайт кампаніі “Гавары праўду”, і ягоным лісце выкладзены  скаргі віцебскіх інвалідаў.

 Спадар Каралюн піша,  што на рэалізацыю  Комплекснай праграмы праграму развіцця сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  выдаткоўваюцца немалыя сродкі:  да прыкладу, на 2011 год - 31277,8  мілёнаў рублёў, на 2012 год  - 31502 мільёнаў рублёў і г.д.;

Паводле гэтага дакумента, заказчыкам і выканаўцам, разам з органамі аблвыканкама (Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, упраўленнямі аховы здароўя, культуры, спорту і турызму, УУС) з'яўляецца і Віцебская абласная арганізацыя Грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў». Таму  абласная арганізацыя ГА “БТІ”  звярнулася да каардынатара Комплекснай праграмы - Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне - з шэрагам ініцыятыў.

Сярод іх – стварэнне сацыяльнай сеткі сталовых і кавярняў, а таксама Цэнтру надомнай працы, сістэматызацыя дадзеных для забеспячэння інвалідаў надомнай працай, аднаўленне комплекснай рэабілітацыі інвалідаў з дапамогай працатэрапіі, аудыёвідэатэрапіі, экатэрапіі і сродкаў народнай медыцыны.

Але грамадскае аб'яднанне інвалідаў - нягледзячы на ​​тое, што яно паказана ў праграме ў якасці аднаго з заказчыка і выканаўцы ў межах сваёй кампетэнцыі, - нават не запрасілі да размовы аб размеркаванні і эфектыўным выкарыстанні выдзеленых сродкаў, скардзіцца Міхаіл Каралюн.

Нават калі прапановы віцебскіх інвалідаў тычыліся такой неабходнай справы, як рамонт сацыяльных аб’ектаў,  першы намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Я. Жулеў паведаміў ім, што «Камітэт нічога не мае супраць правядзення  рамонтных работ сіламі ГА«БТІ»у дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў і ГУ «тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» у адпаведнасці з заканадаўствам».

Віцебская арганізацыя  лічыць  такі падыход да праблем інвалідаў парушэннем іх правоў.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства