Бабруйск: Яшчэ два суды за Народны сход
Бабруйскія суддзі вырашылі не марнаваць дарэмна час і асудзіць двух удзельнікаў Народнага схода ў адзін дзень – 9 лістапада. Нагадаем, што на мінулым тыдні сябра аргкамітэта і бабруйскі лідэр АГП Віктар Бузінаеў атрымаў 10 сутак арышту. На яго судзе ўручылі павестку і Галіне Смірновай, якая прысутнічала там у якасці сведкі.
-Суд прызначаны на 11.30, мне адну павестку ўручылі ў судзе, іншую даслалі па пошце, - распавядае Галіна Смірнова. – Цікава, што і старшыні аргкамітэта, Канстанціну Локцеву, даслалі “запрашэнні” на гэты ж дзень і час. У яго таксама дзве павесткі – у якасці правапарушальніка і сведкі, а я іду толькі ў якасці падсуднай. Я на гэты конт адчуваю сябе спакойна, бо іншага развіцця падзей і не чакала, пайду маральна падрыхтавайнай.