viasna on patreon

Адноўлена крымінальная справа ў дачыненні да трох сябраў Партыі БНФ

2011 2011-11-08T13:12:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адноўлена крымінальная справа ў дачыненні да трох членаў Партыі БНФ — Алеся Каліты, Максіма Губарэвіча і Сяргея Семенюка, якія падазраюцца ў хуліганстве (артыкул 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Пра гэта БелаПАН паведаміў Сяргей Семянюк.

Каліта, Губарэвіч і Семянюк падазраюцца ў збіванні 13 жніўня ахоўніка офіснага будынка, у якім была размешчана штаб-кватэра Партыі БНФ. Маладым людзям пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Самі яны абвінавачваюць ахоўніка ў правакацыі і сцвярджаюць, што той у нецвярозым стане ў непрацоўны час правакаваў іх на канфлікт.

Як сказаў Семянюк, да яго прыйшоў дакумент з УУС Цэнтральнага раёна Мінска аб тым, што крымінальная справа адноўленая. «Пры гэтым я не атрымліваў ніякіх паведамленняў пра тое, што яна прыпынялася, і пра гэта мне ніхто ні пісьмова, ні вусна не паведамляў. Я не ведаю, чаму мне не паведамілі аб прыпыненні справы», — заявіў Семянюк.

Ён мае намер параіцца з адвакатам, і, магчыма, напіша скаргу ў пракуратуру аб парушэнні ў дачыненні да яго працэсуальных норм. «На маю думку, следства за належны яму тэрмін — два месяцы, так і не змагло здабыць доказаў нашай віны. Таму быў зроблены такі крок: прыпыніць следства, а потым яго аднавіць, каб атрымаць яшчэ два месяцы на расследаванне гэтага інцыдэнту», — мяркуе Семянюк.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства