Рыгору Грыку сёмы раз забаранілі правядзенне пікету
Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык сёмы раз запар атрымаў адмову з Баранавіцкага гарвыканкама на правядзенне пікету, які планаваўся 12 лістапада. У адказе гарвыканкама № 01-15/418/8 за подпісам намесніка старшыні гарвыканккама Дз.Касцюкевіча паведамляецца, што гарвыканкам не дае дазвол на пікет, бо заяўленная мэта пікетавання не адпавядае рэчаіснасці.
Рыгор Грык планаваў правесці пікет 12 лістапада ў колькасці 10 чалавек у старым парку горада. Заяўнік лічыць, што Баранавіцкі гарвыканкам, гарадскі суд і міліцыя не выканваюць Закон “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”, таму хацеў прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай праблемы.
- У Баранавічах ужо пакаралі адміністрацыйнымі штрафамі Сяргея Аўчыннікава, Камбалаву Анжэлу, Віктара Цяпіна і Віктара Мезяка з-за таго, што ўлада не ведае Закона аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах,- адзначыў Рыгор Грык.
Грамадскі актывіст дадаў, што хацеў не толькі паведаміць грамадскасці аб невыкананні міліцыяй, гарадскім судом і гарвыканкамам закона РБ “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”.
- Трэба маральна падтрымаць грамадскіх актывістаў, якіх неабгрунтавана суд ужо пакараў адміністрацыйнымі штрафамі і яшчэ збіраецца судзіць 8 лістапада Віктара Мезяка, а 10 лістапада – Віктара Сырыцу,- падкрэсліў Рыгор Грык.
Фота: грамадскі актывіст Рыгор Грык