viasna on patreon

Віцебскія газеты выканалі замову: надрукаваныя абразлівыя артыкулы пра Алеся Бяляцкага

2011 2011-11-06T19:59:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vitebsk_bialiacki.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У газетах “Віцебскі рабочы” і “Народнае слова” надрукавалі артыкул “Как “правозащитник” Беляцкий  устроил себе красивую жизнь”. Як і папярэджвалі незалежныя медыі, рэгіянальную прэсу змусілі размясціць матэрыял, падпісаны Дзянісам Паляванавым, дзе аўтар  публічна зневажае гонар і годнасць кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

У Мінску ідзе працэс над Алесем Бяляцкім. Праваабаронца, якога вінавацяць у фінансавых махлярствах, адстойвае сваю невінаватасць. Але нехта Дзяніс Паляванаў, не чакаючы вынікаў суду, ужо піша пра сападара Бяляцкага як пра выкрытага злачынцу, які “прысабечыў чужыя грошы, адпаведна, ввёў у зман заходніх падаткаплацельшчыкаў, і значыць, ён зусім не той, за каго сябе выдае”.

Аўтар паклёпніцкага артыкулу піша пра “важкія рахункі”  Алеся Бяляцкага, пра “салідныя сумы, якія па іх праходзілі”. Аднак не называе ніводнай конкрэтнай лічбы, называючы праваабаронцу “заможным гаспадзінам”, які разам з усім праваабарончым цэнтрам “Вясна” таемна завозіць у Беларусь грашовыя сродкі і раздае сумнёўным асобам. Такім чынам, нехта Дзяніс Паляванаў не толькі зневажае Алеся Бяляцкага асабіста, але і спрабуе ачарніць дзейнасць “Вясны” – піша, што галоўнай мэтай праваабарончага цэнтру было “асабістае ўзбагачэнне” Бяляцкага і яго сям’і.

Тое, што артыкул “заказны”, не выклікае сумневу, тым больш, што з’явіўся ён адразу ў некалькіх газетах. Пра такую мажлівасць некалькі дзен таму папярэджваў  незалежны сайт charter97.org, якому адразу некалькі супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ распавялі пра “выкрывальніцкі” артыкул па справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства