Рыгор Грык падаў скаргу ў суд на адмову ў пікеце
3 лістапада грамадскі актывіст Рыгор Грык падаў скаргу ў гарадскі суд на дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама, які 5 кастрычніка забараніў правядзенне пікету супраць роста коштаў і татальнага збяднення насельніцтва ў старым парку горада. У адмове гарвыканкама паведамлялася, што ўказанныя ў заяве лозунгі не адпавядаюць мэтам і паняццям, замацаваным ў арт.2 Закона РБ “Ад масавых мерапрыемствах”. Рыгор Грык катэгарычна не згадзіўся з такою фармулёўкай адмовы, таму і падаў скаргу ў гарадскі суд.
Заяўнік просіць гарадскі суд:
1) прызнаць дзеянні гарвыканкама па адмове ў правядзенні пікета неправамоцнымі і парушаючымі яго канстытуцыйныя правы;
2) абавязаць гарвыканкам забяспечыць Рыгору Грыку правядзенне пікету на заяўленую тэму;
3) спагнаць з Баранавіцкага гарвыканкама судовыя выдаткі на яго карысць – дзяржаўную пошліну ў памеры 35 000 рублёў.