У Бабруйску затрыманьні за «Дзяды»
https://spring96.org/be/news/47027
2011
2011-11-02T19:50:26+0300
2011-11-02T19:50:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Бабруйску затрыманыя чатыры ўдзельнікі акцыі, якая праводзілася
ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій.
Грамадзкія актывісты разам зь іншымі вернікамі выйшлі з царквы, дзе адбывалася
малітва за нявінна закатаваных. Са сьвечкамі ў руках яны
накіраваліся на плошчу Перамогі, дзе рэпрэсаваным усталяваны помны знак.
На падыходах да плошчы людзей атачылі супрацоўнікі міліцыі
і заштурхалі ў аўтобус.
Актывістаў адвезьлі ў пастарунак на вуліцы Гогаля і загадалі
выключыць мабільныя тэлефоны. Пакуль вядомыя імёны дваіх затрыманы — гэта Алена
Тоўсьцік і Арцём Маркачоў.
Ля пастарунка зьбіраюцца сваякі й сябры затрыманых.