У першы дзень суда над Алесем Бяляцкім у Бярозе з’явіліся ягоныя патрэты (фота)
https://spring96.org/be/news/47026
2011
2011-11-02T19:36:27+0300
2011-11-02T19:36:27+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-ales-5.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Першы дзень судовага працэсу над старшынёй Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім Бяроза сустрэла ўлёткамі з надпісам “Свабоду Бяляцкаму”, якія былі расклеены ў розных месцах цэнтра гораду. Улёткі віселі на гандлёвых шапіках, электрычных слупах, на сценах дамоў, на дзяржаўных крамах.
Зроблена гэта было невядомымі актывістамі.
Трэба адзначыць, што досыць вялікая колькасць улётак да гэтага часу вісіць на сваіх месцах.