viasna on patreon

Беларускія грамадскія дзеячы перасцерагаюць ад пераўтварэння Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці “Усходняга Партнёрства” ў яшчэ адзін палітычны суб’ект

2011 2011-11-01T18:07:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/east_part.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Усходняе партнерства  Eastern Partnership

Усходняе партнерства Eastern Partnership

Лідэры вядомых беларускіх грамадскіх арганіцыяў звярнуліся да арганізацыяў-удзельніц Нацыянальнай платформы ФГС УП у падтрымку тых каштоўнасцяў і мэтаў, якія былі пакладзеныя ў “Мемарандум аб супрацоўніцтве” дзеля таго, каб пазбегнуць магчымай палітызацыі Нацыянальнай платформы. У адмысловай заяве, падпісанай сёння, грамадскія лідэры выказалі сваю падтрымку ідэі Нацыянальнай платформы як пляцоўкі для камунікацыі і дыялогу паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, зацікаўленых у еўрапейскім вектары развіцця Беларусі.

Сярод падпісантаў заявы кіраўнікі такіх вядомых у Беларусі арганізацыяў, як Асамблея НДА, Беларуская асацыяцыя журналістаў, BISS, Беларускі хельсінкскі камітэт, Праваабарончы цэнтр “Вясна” і інш.

Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА, адзначыў станоўчыя вынікі апошняй канфэрэнцыі Нацыянальнай плятформы, якая прыняла “Мэмарандум аб супрацоўніцтве” і вызначыла Нацыянальную плятформу як пляцоўку для камунікацыі паміж зацікаўленымі НДА па еўрапейска-беларускіх дачыненнях. Адначасова, Сяргей Мацкевіч выказаў “занепакоенасьць адносна магчымага адыходу Нацыянальнай плятформы ад першасных мэтаў і страты апоры на шырокія грамадзкія колы. Трэба паважаць выбар кожнай арганізацыі, але наша агульная дзейнасьць у межах Нацыянальнай плятформы мусіць адбывацца па тых напрамках, дзе нам удалося дасягнуць кансэнсусу”.

Пераўтварэння Нацыяльнай платформы ў яшчэ адзін палітычны суб’ект у краіне падпісанты заявы бачаць як адну з магчымых небяспекаў. “Палітызацыя Нацыянальнай платформы шкодная, паколькі падмяняе мэты яе, як утварэння, якое мусіць на нацыянальным узроўні спрыяць рэалізацыі задачаў тэматычных платформ Усходняга Партнёрства. Грамадзянская супольнасць не можа быць палітычным суб'ектам і не можа змагацца за ўладу. Гэта задача палітычных партыяў. Палітызацыя Нацплатформы акрамя ўсяго іншага ў нашых умовах яшчэ і стварае пагрозу для яе арганізацыяў-сябраў”, пракаментаваў такую пагрозу Дзяніс Мельянцоў з Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (BISS).

Як заявіла Вольга Стужынская, дырэктар Офісу за дэмакратычную Беларусь, “праз Нацыянальную платформу ФГС УП беларускія НДА павіныя спрыяць прасоўванню агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў і рэінтэграцыі Беларусі ў еўрапейскую сям’ю дэмакратычных краінаў. Дзейнасць Нацплатформы павінная садзейнічаць рэформам і трансфармацыі краіны, набліжэнні яе да еўрапейскіх стандартаў дабрабыту для сваіх грамадзянаў.”
Таксама, у супольнай заяве гаворыцца, што дзейнасць Нацыянальнай платформы павінная засяродзіцца менавіта на працы чатырох тэматычных рабочых групаў як гэта арганізавана ў межах Форуму грамадзянскай супольнасці і нацыянальных платформаў ФГС іншых краінаў Усходняга партнёрства. Указваецца, што праз дзейнасць дадзеных групаў арганізацыі грамадзянскай супольнасці змогуць павышаць свой экспертны патэнцыял і прапаноўваць канкрэтныя шляхі і механізмы па набліжэнні
Беларусі да еўрапейскіх стандартаў і норм.

Апроч таго, у заяве гучыць заклік да ўкладання складу будучага Каардынацыйнага камітэту  Нацыянальнай платформы з улікам разнастайнасці інтарэсаў арганізацый грамадзянскай супольнасці і іх
тэрытарыяльнага прадстаўніцтва.

Заява завяршаецца словамі перакананасці ў тым, “што прагрэс і поспех у дзеяннях Нацыянальнай платформы ФГС УП будзе грунтавацца на падставе канкрэтных супольных дзеянняў, па якіх дасягнуты кансэнсус паміж яе арганізацыямі-удзельнікамі”, -- паведамляе  прэс-служба Асамблеі НДА

 

ТЭКСТ ЗАЯВЫ АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПЛАТФОРМЕ ФОРУМА ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ УСХОДНЯГА ПАРТНЁРСТВА

Мы, прадстаўнікі грамадскіх арганіцый, выказваем сваю падтрымку ідэі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства як пляцоўкі для камунікацыі і дыялогу паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, зацікаўленымі ў еўрапейскім вектары развіцця Беларусі.

Мы падзяляем каштоўнасці і мэты, запісаныя ў “Мемарандуме аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы ФГС УП”, які быў абмеркаваны і прыняты арганізацыямі-удзельнікамі на канферэнцыі Нацыянальнай платформы 29 кастрычніка 2011. Мы адзначаем, што менавіта на беларуска-еўрапейскіх дачыненнях, мадэрнізацыі краіны і працэсах еўрапейскай інтэграцыі Беларусі павінен быць зроблены фокус дзейнасці Нацыянальнай платформы ФГС УП.

Аднак мы выказваем перасцярогу супраць магчымай палітызацыі Нацыянальнай платформы і ператварэння яе ў яшчэ адзін палітычны суб’ект (у прыватнасці такую мэту ставіць “Стратэгія 2012”). Мы мяркуем, што дзейнасць Нацыянальнай платформы павінная засяродзіцца на працы чатырох тэматычных рабочых групаў, як гэта арганізавана ў межах Форуму грамадзянскай супольнасці і нацыянальных платформаў ФГС іншых краінаў УП. Менавіта праз дзейнасць дадзеных групаў арганізацыі грамадзянскай супольнасці могуць павышаць свой экспертны патэнцыял і прапаноўваць канкрэтныя шляхі і механізмы па набліжэнні краіны да еўрапейскіх стандартаў і норм.

Таму мы перакананыя, што дзейнасць беларускай Нацыянальнай платформы павіная быць каардынаваная з удзелам лідэраў тэматычных платформаў, якія павінныя быць імі абраныя і стаць абавязковымі сябрамі будучага сталага Каардынацыйнага камітэту Нацыянальнай платформы ФГС УП. У дадатак, Каардынацыйны камітэт мае забяспечыць збалансаванае прадстаўніцтва шырокага кола арганізацый-сябраў, а таксама розных рэгіёнаў Беларусі.

Мы спадзяемся, што гэтае меркаванне будзе падтрыманае арганізацыямі-сябрамі Нацыянальнай платформы ФГС УП і ўлічанае пры фармаванні стала дзеючага Каардынацыйнага камітэту падчас наступнай канферэнцыі Нацыянальнай платформы. Мы верым, што прагрэс і поспех у дзеяннях Нацыянальнай платформы ФГС УП будзе грунтавацца на падставе канкрэтных супольных дзеянняў, па якіх дасягнуты кансэнсус паміж яе арганізацыямі-удзельнікамі.

Сяргей Мацкевіч, Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі

Вольга Стужынская, Офіс за дэмакратычную Беларусь

Жанна Літвіна, Беларуская асацыяцыя журналістаў

Дзяніс Мельянцоў, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS)

Алег Гулак, Беларускі хельсінкскі камітэт

Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Таццяна Канопкіна, Гродзенскае аддзяленне “Таварыства беларускай школы”

Аліцыя Шыбіцкая, “Аб'яднаны шлях”

Кацярына Пшыбыльска, Беларускае Шуманаўскае Таварыства

Вячаслаў Паздняк, Wider Europe

Святлана Зінкевіч, “АКТ”

Віталь Васількоў, Фонд садзейнічання ўстойліваму развіццю

Аляксандр Адамянц, Цэнтр еўрапейскіх даследванняў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства