Участковы пагражае даставіць Аксану Самуйлаву ў суд у прымусовым парадку
Участковы інспектар зноў патэлефанаваў Аксане Самуйлавай каля 13-00 сёння. Ён папярэдзіў актывістку кампаніі “Гавары праўду!” аб тым, што калі Аксана не пагодзіцца на сустрэчу з ім, ён будзе вымушаны даставіць дзяўчыну ў суд у прымусовым парадку.
- Наш участковы зноў пазваніў мне каля абеда і зноў сказаў, што хоча са мной абавязкова сустрэцца, – кажа Аксана Самуйлава. – Я запытала, дзеля чаго гэта сустрэча, магчыма, ён хоча ўручыць мне позву ў суд? На гэта міліцыянт адказаў, што ніякай позвы ён мне ўручаць не збіраецца, у яго на руках ёсць пастанова аб тым, каб даставіць мяне ў суд у прымусовым парадку. Я пракансультавалася з праваабаронцамі і зноў адмовілася ад сустрэчы, бо мне ніхто ніякай позвы ў суд не дасылаў і не ўручаў, я яе не атрымлівала. Зараз знаходжуся на працы, чакаю далейшага развіцця падзей.
Па словах Аксаны Самуйлавай, зараз супрацоўнік міліцыі пацвердзіў, што яму даручана даставіць актывістку ў суд для разгляду пратакола аб парушэнне Закона аб СМІ, які быў складзены пасля затрымання аўтамабіля Аксаны 3 верасня. Тады супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі некалькі дзесяткаў тысяч экзэмпляраў друкаваный прадукцыі кампаніі “Гавары праўду!”. Таксама 3 верасня супрацоўнікі ДАІ наклалі на Аксану Самуйлаву штраф у памеры 0,5 базавай велічыні за непройдзены своечасова тэхагляд аўтамабіля.
Аксана Самуйлава з’яўляецца сябрам аргкамітэта па стварэнні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Гавары праўду!”, ян каардынуе дзейнасць кампаніі “Гавары праўду!” у Магілёўскай вобласці.