viasna on patreon

У Бабруйску міліцыя папярэджвае мясцовых актывістаў

2011 2011-11-01T14:36:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора вечарам, 31 кастрычніка, участковы міліцыянер наведаў лідэра бабруйскіх сацыял-дэмакратаў Юрыя Грынявецкага.

Супрацоўнік міліцыі спрабаваў  засцерагчы бабруйскага палітыка ад ўдзелу ў несанкцыяваных масавых мерапрыемтсвах, распаўсюду друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных і іншых правапарушэнняў і злачынстваў, артыкулы па якіх найчасцей ужываюцца ў краіне датычна грамадскіх і палітычных актывістаў.

“Міліцыянер хацеў, каб я пісьмова пацвердзіў, што папярэджаны аб гэтым, - гаворыць Юрый Грынявецкі, - аднак падпісваць паперку, якую ён спрабаваў мне ўсунуць, я адмовіўся, бо я яшчэ нічога незаконнага не здзейсніў, а мяне ўжо папярэджваюць аб адказнасці”.

Нагадаем, што 27 кастрычніка міліцыянеры завіталі дадому да іншага актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Станіслава Кавалеўскага. Яго таксама хацелі афіцыйна папярэдзіць аб недапушчальнасці парушэння артыкулаў Адміністрацыйнага і Крымінальнага кодэксаў. Падпісваць папярэджанне Станіслаў Кавалеўскі таксама адмовіўся.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства