viasna on patreon

Замежных праваабаронцаў не жадаюць бачыць на працэсе Алеся Бяляцкага

2011 2011-11-01T13:41:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/visa_belarus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускія амбасады ў многіх краінах адмаўляюць у візах прадстаўнікам міжнародных грамадскіх і праваабарончых арганізацый, які выказалі жаданьне патрапіць на суд па крымінальнай справе старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Беларуская амбасада ў Парыжы адмовілася выдаць візу ў Беларусь прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сухайр Белхасэн, спаслаўшыся на непажаданасць яе прысутнасьці ў Менску.

Персонамі non grata для беларускіх уладаў сталі таксама кіраўнік праграм прваабарончай арганізацыі “ Сivil Right Defenders” са Швецыі Мары Менсан, праваабаронцам з Нарвегіі Ане Бондэ і Дайвэ Петкевічутэ, якія прадстаўляюць Фонд Дамоў правоў чалавека.

Беларуская амбасада таксама адмовіла ў выдачы візы прадстаўніцы Нарвэскага Хельсінскага камітэту Бэрыт Ліндэман. Пры гэтым, напярэдадні ёй паведамілі па тэлефоне, што віза гатовая і яе можна забраць у любы час.

Акрамя гэтага, толькі што стала вядома аб адмове ў візе праваабаронцы Марыяне Роча з Partnership for Human Rights (Бельгія), якая таксама збіралася падтрымаць калегу на судзе.

Таксама ў візе было адмоўлена спадарыні Рэйчэл Дэнбер з арганізацыі Human Rights Watch.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства