viasna on patreon

Брэст: забарона пікетаў абскарджваецца ў судзе

2011 2011-11-01T12:22:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары Брэста праз суд спрабуюць атрымаць магчымасць правядзення ў горадзе пікетаў супраць рэпрэсій у дачыненні да палітычных апанентаў улады і грамадзянскіх актывістаў.


Заяўку на правядзенне такіх акцый у мясцовы гарвыканкам падаваў жыхар абласнога цэнтра, намеснік старшыні РГА "Перспектыва" Віктар Чайкоўскі. Планавалася, што некалькі пікетаў пройдуць у кастрычніку з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да фактаў выкарыстання ўладамі артыкулаў Крымінальнага кодэкса з мэтай нейтралізацыі прадстаўнікоў апазіцыі, а таксама іншых людзей, што выказваюць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Акцыі мусілі прайсці ў розных месцах горада пад лозунгам "Свабоду палітвязням! Спыніць катаванні і пераслед! ". Акрамя заяўніка ў іх мелі намер удзельнічаць і іншыя грамадскія актывісты з Брэста.

 

Аднак Брэсцкі гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікетаў, спаслаўшыся на тое, што ў заяўцы пазначаны месцы, дзе не прадугледжана правядзення такіх акцый. Акрамя таго, да заяўцы не былі прыкладзены дамовы з органамі ўнутраных спраў, установай аховы здароўя і камунальным прадпрыемствам.

Скаргу ў суд Ленінскага раёна Брэста на забарону пікетаў накіравалі сам Віктар Чайкоўскі, а таксама праваабаронца Раман Кісляк, каардынатар РГА "Перспектыва" па Брэсце Уладзімір Катрыч і каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай.

Па словах Кісляка, насамрэч у заяўцы былі пазначаны і месцы, дзе правядзенне масавых мерапрыемстваў афіцыйна не забаронена. Таму адмова гарвыканкама, на думку праваабаронцы, з’яўляецца неправамернай і пазбаўляе грамадзян гарантаванага ім Канстытуцыяй РБ права на свабоднае выказванне свайго меркавання, а таксама права не падвяргацца дыскрымінацыі па прыкмеце перакананняў.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства