Факт-ліст па крымінальнай справе старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага
Канец чэрвеня 2011 г. – Алеся Бяляцкага выклікалі ў падатковую інспекцыю, дзе прадставілі копіі банкаўскіх дакументаў пра рахункі, аформленыя на ягонае імя.
4 жніўня – Алеся Бяляцкага затрымалі і ўзялі пад варту да прад’яўленьня абвінавачаньня на 10 сутак. Затрыманьне адбылося прыблізна ў 16:45 у раёне плошчы Перамогі ў Менску. Пасьля затрыманьня адбыліся вобшукі на прыватнай кватэры Алеся Бяляцкага і на офісе Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Пасьля ператрусаў праваабаронцу дапыталі ў Дэпартаменце фінансавых расследваньняў;
12 жніўня - Алесю Бяляцкаму выстаўленае абвінавачаньне ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры (ч.2 арт. 243 КК РБ), тэрмін утрыманьня праваабаронцы пад вартай у СІЗА №1 Менска быў працягнуты на 2 месяцы;
16 жніўня – суд Першамайскага раёна Менска адхіліў скаргу адваката Алеся Бяляцкага на абраную следствам меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту. Разгляд скаргі адбываўся ў закрытым паседжаньні.
2 верасня - адвакат Алеся Бяляцкага перадаў ва ўпраўленне Дэпартаменту фінансавых раследванняў Камітэту дзяржкантролю па Мінску і Мінскай вобласці 816 хадайніцтваў аб зьмене меры стрыманьня арыштаванаму праваабаронцу;
23 верасня - Алесь Бяляцкі пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.
4 кастрычніка – крымінальная справа ў дачыненьні Алеся Бяляцкага перададзеная ў пракуратуру;
5 кастрычніка - пракуратура перадала справу Алеся Бяляцкага ў суд Першамайскага раёна г. Мінска для разгляду па сутнасці;
20 кастрычніка – абвешчаныя дата пачатку і месца правядзення судовага працэсу па справе Алеся Бяляцкага;
2 лістапада - пачатак судовага працэсу. Крымінальную справу будзе весці суд Першамайскага раёна г. Мінска (суддзя Сяргей Бандарэнка), аднак працэс будзе праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна (праспект газеты "Праўда", 27).