viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч падаў скрагу ў суд на рашэнне падаткавай інспекцыі

2011 2011-10-28T15:44:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovichvalancinracyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч на Беларускім Радыё Рацыя

Валянцін Стэфановіч на Беларускім Радыё Рацыя

Намесніка страшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч падаў у суд скаргу на рашэнне падаткавай інспекцыі Партызанскага раёну Мінска ад 19 кастрычніка аб штрафе ў памеры 4 727 330 рублёў.

Праваабаронцу прызналі вінаватым у тым, што ён па неасцярожнасці не паказаў усю суму даходу, якi падлягае падаткаабкладанню. У сваёй скарзе ў суд Партызанскага раёну Валянцін Стэфановіч звярнуў увагу на шматлікія працэсуальныя парушэнні з боку прадстаўнікоў падаткавай інспекцыі. Так, яшчэ да пачатку разьбіральніцтва па справе праваабаронцу азнаёмілі з загадзя гатовым рашэннем. Апроч таго, некаторыя дакуманты ў справе не былі перакладзеныя з замежных моваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства