viasna on patreon

Міліцыянты зламалі нагу магілёўцу і напісалі ў пратаколе, што "так і было"

2011 2011-10-28T14:34:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

48-гадовы магілёвец Валеры Чыкаў ужо месяц ходзіць у гіпсе. Віной таму, як ён сцвярджае, сталі супрацоўнікі міліцыі, які збілі яго, калі ён быў дастаўлены ў стане алкагольнага ап’янення ў міліцэйскі пастарунак, піша "Магілёўская вясна".

Згодна з аповедам Валерыя, калі ён сядзеў у памяшканні за кратамі, адзін з супрацоўнікаў міліцыі адкрыў дзверы, увайшоў унутр і ударыў яго нагой па ягонай назе, як вынік таго ўдару – пералом нагі.

У пратаколе затрымання напісалі, што ён быў дастаўлены ў пастарунак ужо з траўмай нагі .

Калі Чыкаў знаходзіўся ў шпіталі, толькі на другі дзень да яго прыйшоў міліцыянт, каб апытаць з нагоды ягонай траўмы.

Юрыст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Яўгенаў адзначае, што нават калі міліцыянты затрымалі п’янага чалавека на вуліцы – гэта не значыць, што з ім так па-нялюдзку трэба сябе паводзіць.

“З нагоды збіцця Валерыя ў пастарунку міліцыі міліцыянтам была пададзена заява ў Пракуратуру, аднак адказу адтуль яшчэ не прыйшло. Адпаведную заяву мы таксама накіравалі ва Упраўленне унутраных справаў”, - гаворыць Аляксей Яўгенаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства