viasna on patreon

Бабруйск: Віктара Бузінаева будуць судзіць у пачатку лістапада

2011 2011-10-28T12:57:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buzinaeu_viktar-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Бузінаеў, сябра АГП

Віктар Бузінаеў, сябра АГП

28 кастрычніка старшыні бабруйскай суполкі АГП прынеслі позву ў суд. Разгляд справы прызначаны на 3 лістапада ў 10:30. Нагадаем, што Віктара Бузінаева будуць судзіць за ўдзел у Народным сходзе, які прайшоў у Бабруйску 8 кастрычніка. Тады яго затрымалі на паўгадзіны і адпусцілі, а праз некалькі дзён выклікалі на допыт у УУС.

- Думаю, дадуць суткі ці штраф. Але на тое, што апраўдаюць, не спадзяюся, бо ўладам трэба запужаць народ, таму ім неабходныя гэтыя паказальныя пакаранні, - мяркуе Віктар Бузінаеў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства